понедельник, 25 февраля 2019 г.

Вынікі Тыдня беларускай мовы і літаратуры

    Закончыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Пара падводзіць вынікі.
  Пераможцамі дыстанцыйнай віктарыны "Беларускія асветнікі і пісьменнікі" сталі Вашкевіч Арцём (9  клас) і Макуць Івона (10 клас) .Прызёрам віктарыны таксама стала вучаніца 5 класа Вайцяхоўская Ганна, якая , нягледзячы на тое, што віктарына прызначалася вучням 8-11  класаў, змагла набраць найбольшую колькасць балаў.
     Пераможцамі конкурсу "Казкавы фэст" сталі Ненартовіч Жэня (4 клас) і Ненартовіч Эрнэст (5 клас). Іменна іх казкі набралі найбольшую колькасць галасоў.
       Пераможцамі ў стварэнні моўнага квілта "Гаворым па-беларуску"  сталі вучні 5 класа. Менавіта ім ўдалося без памылак прайсці ўсе этапы і найхутчэй справіцца з заданнем.
Віншуем пераможцаў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий