Алея гонару

2022 год
ГВАЗДОЎСКАЯ АНГЕЛІНА, дыплом ІІ ступені рэспубліканскі конкурс даследчых работ
2018 год 



Кучынская Янэта, пераможца 3 этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры . Янэта заваявала Дыплом 3 ступені.


2017 год



       Куроўская Яна, вучаніца 7 класа,  атрымлівае дыплом 3 ступені за перамогу ў конкурсе "Залатое пяро Белай Русі", намінацыя "Беларусь вачыма дзяцей". Узнагароджанне адбылося ў зале Дзяржаўнай філармоніі ў Мінску.


Ненартовіч Эдзіта, вучаніца 8 класа Пагародзенскай сярэдняй школы, пераможца абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, узнагароджваецца прэміяй Абласнога фонда міру.


2016 год 
СУСТРЭЧА З БЕЛАРУСКІМІ ПІСЬМЕННІКАМІ
Падзенне цікавасці да чынання з’яўляецца фактам сённяшняга дня. Кнігі за апошні час, як здаецца, згубілі сваю неабходнасць. Канечне, лягчэй, прыйшоўшы дамоў, уключыць тэлевізар ці камп’ютар і расслабіцца ці ўзяць  у рукі разумную кнігу і задумацца. Зараз мы шукаем патрэбную нам інфармацыю і літаратуру ў глабальнай сетцы  і з дапамогай іншых сучасных сродкаў. На сённяшні дзень існуе шмат бібліятэк, дзе кнігі даступныя кожнаму чалавеку, але са з'яўленнем новых сродкаў,  яны шмат у чым страцілі сваю папулярнасць.  Аднак кніга з'яўляецца адной з самых важных крыніц інфармацыі, ведаў і проста добрага настрою.
З мэтай пашырэння інтарэсу да беларускай літаратуры  Нацыянальны інстытут адукацыі правёў  рэспубліканскі інтэрнет-праект “Чытацкая культура і культура чытання”. У віктарыне прынялі ўдзел 3137 вучняў з розных рэгіёнаў краіны. Пераможцаў атрымалася толькі 24. Сярод іх вучаніца 5 класа Пагародзенскай СШ Ненартовіч Аляксандра, якую запрасілі ў Нацыянальны інстытут адукацыі(г.Мінск) на творчую сустрэчу  чытачоў з дзіцячымі беларускімі пісьменнікамі “Жывое СЛОВА”. Юных аматараў кнігі сустракалі Алесь Нікалаевіч Бадак, Алесь Нікалаевіч Карлюкевіч, Яўгенія Барысаўна Пастэрнак, Людміла Іванаўна Рублеўская. Віктарына ўяўляла сабой адказы на пытанні па прачытаных творах. Некаторыя вучні не толькі арыгінальна адказвалі на пытанні, але і дзяліліся сваім унікальным бачаннем праблемы.
      - Я ў захапленні ад паездкі, упершыню ўбачыла Мінск, пакаталася ў метро і, канечне, убачыла сапраўдных беларускіх пісьменнікаў, творы якіх з захапленнем чытала, - расказвае Саша . - Пра конкурс я даведалася ад сваіх настаўнікаў Гень Валянціны Валер’еўны і Гурскай Вацлавы Станіславаўны. Яны натхнілі мяне і маіх аднакласнікаў да ўдзелу. Вельмі рада, што стала пераможцай. Чытаць я люблю, чытаю вельмі шмат, а цяпер для сябе адкрыла, што ў Беларусі ёсць шмат цікавых мастакоў слова, якія пішуць для дзяцей.
       Аляксандра падзялілася, што з непрытоенай цікаўнасцю і шчырасцю назірала за пісьменнікамі і слухала іх выступленні. У сваю чаргу, пісьменнікі павіншавалі удзельнікаў з перамогай і падзякавалі за ўдзел. Ва ўрачыстай абстаноўцы беларускія пісьменнікі ўручалі дыпломы пераможцам праекта. Аляксандра атрымала дыплом, невялікія падарункі, а таксама кнігу з аўтографам Алеся Нікалаевіча Карлюкевіча.
А арганізатары праекта выразілі жаданне часцей праводзіць такія мерапрыемствы не толькі на аснове інтэрнет-рэсурсаў, але і жывых творчых сустрэч.
   Алесь Бадак уручае Аляксандры Ненартовіч дыплом і падарункі


 Аляксандра Ненартовіч ( трэцця злева)  з беларускімі пісьменнікамі і пераможцамі віктарыны




2015 год


Дода Алеся
 вучаніца 11 класа Пагародзенскай сярэдняй школы, дыплом 3 ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Крыштальная Альфа" (секцыя "Беларуская літаратура")




Пераможцы абласной і рэспубліканскай алімпіды па вучэбных прадметах ( 2015 год). Сярод іх вучаніца 11 класа Пагародзенскай сярэдняй школы Дайлідка Кацярына, якой пакарыўся рэспубліканскі алімп: Каця заваявала дыплом 2 ступені.



2013 год , 2014 год 

Вучаніца 9 класа Пагародзенскай сярэдняй школы Дайлідка Кацярына  ўпершыню за 18 гадоў заваявала Дыплом 3 ступені на 3 этапе Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У гэтым жа годзе Каця стала пераможцай абласной навукова-даследчай алімпіяды "Крыштальная Альфа". Ужо праз год, у 2015, Каця заваявала Дыплом 1 ступені на абласной алімпіядзе па беларускай літаратуры.

2012 год

        
   29 сакавіка 2012 года ў Інстытуце тэалогіі  імя святых Мефодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў заключны  дзень выніковага паседжання рэспубліканскага конкурса навуковых работ вучняў школ, гімназій і ліцяў “Біблейскія сюжэты ў сусветным  мастацтве”. Рабяты з усіх рэгіёнаў сабраліся ў гэты дзень у інстытуце. Іх усіх аб’яднала адна кніга- Біблія. На конкурс паступіла 956 работ. Гэта сведчыць аб вялікай цікавасці да рэлігіі сярод вучняў. Для ўдзелу ў фінале былі адабраны 50 вучнёўскіх работ. Высокай ацэнкі журы  заслужыла і  наша работа “Біблейскія матывы ў творчасці Васіля Быкава”. Мы з Адаміцкай Вікай, вучаніцай 8 класа Пагародзенскай сярэдняй школы , даследавалі ўплыў Бібліі, хрысціянскіх сюжэтаў на творчасць вядомага беларускага пісьменніка. Па запрашэнні старшыні журы конкурса  епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага  мы прынялі ўдзел ў рабоце апошняга дня канферэнцыі.  Арганізатары вельмі пастараліся, каб такое мерапрыемства  засталося ў памяці.  Кожны фіналіст быў адзначаны дыпломам і каштоўным падарункам.  Усім удзельнікам конкурса была праведзена экскурсія па Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Затым  выступіў вакальны мужчынскі хор “Благавест”. Конкурс ператварыўся ў свята музыкі, мастацтва, літаратуры.
            Васіль Быкаў верыў , што чалавецтва ўратуе  подзвіг і сіла духу, і гэтую сілу ён чэрпаў ў веры.  Маё сэрца перапаўняла радасць ад таго, што мае аднагодкі, нягледзячы на засілле  пошласці і цынізму, захоўваюць чысціню свайго сэрца і вераць праўдзіва і палымяна, будуюць сваё жыццё  на хрысціянскіх запаведзях і Біблейскім паданні.
Ненартовіч Таццяна,
 вучаніца 11 класа
 Пагародзенскай сярдняй школы

Комментариев нет:

Отправить комментарий