Рыфмаванка

      Знаёмцеся, гэта члены літаратурнага аб'яднання "Рыфмаванка" і іх кіраўнік Ластоўская Алена Сцяфанаўна. У літаратурнае аб'яднанне ўваходзяць вучні 5 класа , а кіруе настаўнік пачатковых класаў Алена Сцяфанаўна Ластоўская, якая вучыла вучняў з першага па пяты клас і цяпер прадаўжае супрацоўнічаць , кіруючы творчым аб'яднаннем. Члены "Рыфмаванкі" вучацца складаць вершы, байкі, ствараюць апавяданні, казкі  ці проста пішуць замалёўкі.




                                Вершы пра вясну 
           Ручаёк

Прыгрэла  сонейка на  ўзлеску,
сняжок  заплакаў   пад  кустом,
і ўтварыўся   з  яго   слёзак
вясёлы, звонкі    ручаёк.

Бяжыць  гарэза  з  горкі  жвава,
шуміць  вясенняю  вадой,
спяшаецца  хутчэй   да   мамы-
рачулкі   любай, дарагой.
           
                                  Казілава Елізавета

          Сакавік

Сакавік  наступіў-
зямлю   сонейкам  заліў.
Пахне  талым  сняжком
і   прыпрэлым   лістком.
У  бярозкаў  і  клёнаў
сок  імкліва бяжыць,
а арэшнік  у лесе
завушніцамі  трымціць.
Першы  смелы  падбел
на  ўзгорку  зацвіў,
сваю  жоўтую галоўку
да  сонейка   схіліў.
Па  блакітна-ясным небе
паплылі  чародкі
аблачынак  белых, ясных
да  лета    ў госці.
                          Сянюта Мікалай

 Прыляцелі  шпакі

Раніцою  на  зары
прыляцелі  ў  сад   шпакі.
Праспявалі   Юрку  з  Дзімкам,
як  ляцелі  на   Радзіму.

Славяць, хваляць  шпакі
сакавіцкія   дзянькі.
Радасна  свісцяць  наўкола,
шпакоўні  рамантуюць  спора. 

                                   Будрэвіч Анастасія   

   Гукі   вясны

Зранку  з   дахаў  ледзяшы
заспявалі “кап-кап”;
на  бярозцы  шпакі 
засвіталі  ім   у  такт;
зазвінелі   наўкол
“буль-буль-буль” ручайкі;
на  ліпе, на  гняздзе
клекаталі  буслы;
зашумела   рака,
весяліцца,бурліць,
крыга  з  крыгаю  гуляюць-
толькі  гул наўкол стаіць.
         
                                     Шалкоўская  Яна



                                                           Сянюта Мікалай , 5 клас
Паэту- песняру
У  краі, дзе , як  сінь,  азёры,
і  чысціня сухіх  нябёс,
сярод   наднёманскіх  прастораў
хлапчук  у леснічоўцы  рос.

У  пушчы  гонкай  год  за годам
адгадваў  безліч  таямніц;
яму паданні ,былі, казкі
пазнаць  сусвет  дапамаглі.

Лясы, лугі, палі без  краю,
адвечны  светлы,  чысты бор-
прырода  талент  ускалыхала
сваёй   някідкаю  красой.

Прыемны  водар  траваў-зёлак
і  песні   лесу  на  зары
сын  лесніка  апеў  у творах,
уславіў  прыгажосць  зямлі.

Ішлі  гады…І  на  Палессі
сваю  дарогу  ёй  знайшоў:
вучыў  дзяцей  вясковых у школе
любіць  свой  край,свой  родны дом.

Жыццё  народа: радасць, гора,
і праца з  ранку да  вячора,
нястачы  ў жыцці сялян
праўдзіва  Колас  апісаў.

Талентам,  дараваным   Богам,
шчодра  дзяліўся Колас  з народам.
Гарачыя словы ад шчырага сэрца
у душы ўзмацнялі   надзею на  лепшае.


Паэт, як і  колас  пад   ветрам,
выспеў, выдужыў  на  палетках.
Не  пахілялі  яго  навальніцы,
сілай моцнай  паілі  крыніцы.

                Вось  і    восень
Адспяваў, адвесяліўся
звонкі  летні галасок-
у  прыродзе  гаспадарыць
шчодры  восеньскі дзянёк.
Па  сухой  лістоце  ветрык
прабягае, як  дзіця.
Павуцінка  са слязінкай
калыхалі    павучка.
Фарбы  ўзяўшы  залатыя,
восень  клёны  асвяжыла.
Траў  зялёныя   абрусы
туманы  накрылі  густа.
Як   разбаўленае  дымам,
неба  сінь  сваю згубіла.
Паляцелі  з  крыкам-плачам
птушкі лета   даганяці.
Дождж- назола  безупынна
сее кроплі  на  галіны.
Пахне  хвояй   і грыбамі
на  лясных  сырых  абшарах.



                                                                    Будрэвіч   Анастасія, 5 клас

                                Чароўны   свет  творчасці

Смутак  і радасць роднага  краю
гучалі   з  вуснах Коласа  змалку.
Шырокая плынь напісаных твораў
стала вытокам   надзеяў  і мрояў.

Мудрае  слова,чароўнае слова
у мове  заззяла яскрава, пранкнёна.
У “Новай зямлі” , як жывая істота,
галоўным героем  прадстала  прырода.

Жывую, яркую  размову
у  творах  вёў  ён з дзетварою:
поўныя  гумару  вершы і казкі
характар герояў апісваюць  ярка.

Савось-распуснік-хлопчык нядобры,
здольны  на выдумку,вельмі злосны:
разам  з  сябрам сваім, Антосем,
цкаваў  катка  Рудзькам  злосным.

Рак-вусач   у  рэчцы  глыбокай
стаў  наракаць  на  лёс свой нялёгкі.
Але зразумеў,што ў жыцці   ганебным
вельмі многа  прыемных  прасветлін.

Хлопчык  Міхась  захапіўся рыбацтвам-
карпаў  лавіў у  рачулцы Тальцы.
Найцікавейшую  кнігу  прыроды
адкрылі  яму  краявіды прастораў.

Беларуская  мова  ва ўсім  багацці
Коласа словам   заззяла  ў бляску:
сонца  ўсход,  завыванне   ветру
раскрылі прад намі  карціны  свету.



Асеннія  фарбы
Зноў  у госці  завітала
свята-восень  залатая.
У  непаўторныя  ўборы
прыбірае  дрэў  кароны.
Як   барвовы  парасон,
клён  раскрыўся  пад  дажджом.
У аранжавай  спадніцы
асінка ў  лесе  весяліцца.
Жоўтую  сукенку ліпка
прымярае ,як  дзяўчынка .
Загарэліся  галінкі
на  танюсенькай рабінцы.
Шалік   сонечны і ясны
завязаў  на шыю  ясень.
Толькі  дуб  стаіць  зялёны
сярод    дываноў  пунсовых.
Аблятае  і  шапоча
ліст  бярозкі  сярод  ночы.
З  радасцю   ганяе  вецер
медзь  асеннюю па  свеце.
Восень  выслала  дарожкі

залацістым  шоўкам  росным.











 Прадстаўляем вашай увазе першы зборнік вершаў членаў клуба, які называецца "Вершы пра зіму".




Комментариев нет:

Отправить комментарий