воскресенье, 25 февраля 2018 г.

Шосты дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры - заключны

24 лютага 2018 года ў Пагародзенскай сярэдняй школе праходзіў заключны дзень. Праходзіў ён шумна і весела,так як праводзілася квест-гульня "З любоўю да роднай мовы". У гульні прынялі ўдзел каманды "Бруснічка", "Алфавітнікі", "Букварыкі". Удзельнікі падарожнічалі па станцыях і выконвалі розныя заданні.На станцыі Загадкавай адгадвалі метаграмы, на Перакладчыцкай- гулялі ў лато "Размаўляй па-беларуску", на станцыі Гістарычнай адказвалі на пытанні узнікнення і развіцця мовы, на Лексічнай каманды падбіралі антонімы. Быў прыпынак, дзе ўдзельнікі маглі адпачыць  і адначасова развучыць беларускую народную песню. Станцыя называлася Караоке- клуб па-беларуску. Але самай цікавай і вясёлай аказалася заданне на станцыі Падарожнай, дзе камандам неабходна было сабраць банэры, схаваныя ў школе ў розных месцах, і скласці вялікі плакат -выказванне пра родную мову. Перамагла каманда "Бруснічка". Фотарэпартаж з квест- гульні .

















Комментариев нет:

Отправить комментарий