среда, 21 февраля 2018 г.

21 лютага - Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
У гэты дзень у Пагародзенскай сярэдняй школе адбылася віктарына на лепшага знаўцу беларускай мовы і літаратуры. У віктарыне прынялі ўдзел вучні 5 і 6 класаў. 



Комментариев нет:

Отправить комментарий