среда, 28 марта 2018 г.

На Дзядзінцы з'явілася новая старонка

  Прывітанне, шаноўныя!
   Сёння у нас адкрываецца новая старонка, якую мы назвалі Рыфмаванка. Мы будзем расказваць вам пра дзейнасць літаратурнага аб'яднання "Рыфмаванка" Пагародзенскай сярэдняй школы, якім кіруе Алена Сцяфанаўна Ластоўская. На старонцы мы будзем друкаваць вершы, апавяданні членаў аб'яднання, і вы будзеце першымі чытачамі маладых творцаў.         Запрашаем вас на Рыфмаванку.



вторник, 20 марта 2018 г.

115-годдзе з дня нараджэння Платона Галавача

18 сакавіка спаўняецца 115 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Платона Галавача, расстралянага ў 1937 годзе . Яшчэ больш інфармацыі на віртуальнай сцяне.


воскресенье, 18 марта 2018 г.

18 сакавіка -100-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Пранузы

18 сакавіка 2018 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння беларускага паэта Паўлюка Пранузы ( 1018-2018). Падрабязей пра юбіляра глядзіце на віртуальнай дошцы.


Паважаныя васьмікласнікі!

Напамінаю, што наступны ўрок пазакласнага чытання будзе праведзены па аповесці А.Бадака "Адзінокі васьмікаснік хоча пазнаёміцца". Калі вы не змаглі знайсці тэкст, загляніце ў Хату-чытальню, там знойдзеце спасылку. Прыемнага чытання.