среда, 28 февраля 2018 г.

Віктарына па аповесці В.Гапеева "Ведзьміна тоня"


Падведзены вынікі віктарыны па аповесці В.Гапеева "Ведзьміна тоня". Лепш за ўсіх справілася Ненартовіч Аляксандра з 7 класа. Яе адказы былі не толькі правільнымі, але і рагорнутымі. 



                                                                    Віншуем пераможцу!

1 сакавіка 2018 года адбудзецца дыстанцыйная віктарына для вучняў 7-8 класаў. Доступ будзе адкрыты з 17.00 да 22.00. Удзел могуць прыняць і вучні іншых класаў , хто прачытаў твор і хоча праверыць свае веды.Вы зацікавіліся? Цісніце на малюнак.

понедельник, 26 февраля 2018 г.

Вучням 8 класа

Паважаныя васьмікласнікі! Прапаную вам праверыць свае веды па тэме "Аднародныя члены сказа". Для гэтага зайдзіце ў Трэнажорку і выканайце тэст.

воскресенье, 25 февраля 2018 г.

Шосты дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры - заключны

24 лютага 2018 года ў Пагародзенскай сярэдняй школе праходзіў заключны дзень. Праходзіў ён шумна і весела,так як праводзілася квест-гульня "З любоўю да роднай мовы". У гульні прынялі ўдзел каманды "Бруснічка", "Алфавітнікі", "Букварыкі". Удзельнікі падарожнічалі па станцыях і выконвалі розныя заданні.На станцыі Загадкавай адгадвалі метаграмы, на Перакладчыцкай- гулялі ў лато "Размаўляй па-беларуску", на станцыі Гістарычнай адказвалі на пытанні узнікнення і развіцця мовы, на Лексічнай каманды падбіралі антонімы. Быў прыпынак, дзе ўдзельнікі маглі адпачыць  і адначасова развучыць беларускую народную песню. Станцыя называлася Караоке- клуб па-беларуску. Але самай цікавай і вясёлай аказалася заданне на станцыі Падарожнай, дзе камандам неабходна было сабраць банэры, схаваныя ў школе ў розных месцах, і скласці вялікі плакат -выказванне пра родную мову. Перамагла каманда "Бруснічка". Фотарэпартаж з квест- гульні .

















4 дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры

22 лютага 2018 - чацвёрты дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Тэта быў дзень бібліятэкі. У гэты дзень вучні1-7 класаў разам з бібліятэкарам Т.А.Маркевіч здзейснілі віртуальную экскурсію ў Музей кнігі, пазнаёміліся з навінкамі беларускамоўнай літаратуры для дзяцей і падлеткаў

.

среда, 21 февраля 2018 г.

21 лютага - Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
У гэты дзень у Пагародзенскай сярэдняй школе адбылася віктарына на лепшага знаўцу беларускай мовы і літаратуры. У віктарыне прынялі ўдзел вучні 5 і 6 класаў. 



вторник, 20 февраля 2018 г.

Другі дзень Тыдня беларускай мов і літаратуры-фэст праектаў

20 лютага - другі дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Ён прайшоў пад дэвізам "Незвычайнае ў звычайным". У актавай зале школы прайшоў фэст міні-праектаў. Рабяты прэзентавалі свае творчыя работы. Гэта былі створаныя буктрэйлеры на творы Янкі Купалы(Дзяркач Аляксандр, Мінгілевіч Эрык, Анонька Вадзім-11 клас), Валерыя Гапеева(Федасевіч Віка-8 клас), кнігі коміксаў па байках Кандрата Крапівы(Нанартовіч Саша-7 клас, Ненартовіч Эдзіта-9 клас, Ладыш Каця-7 клас), кніга колераў, падгледжаная ў прыродзе( Куроўская Яна, Ненартовіч Паліна- 7 клас). Сваімі работамі ўдзельнікі яшчэ раз прадэманстравалі магчымасці інфармацыйных тэхналогій.

Буктрэйлер Федасевіч Вікторыі "Валерый Гапееў "Ведзьміна тоня"




Буктрэйлер Дзяркача Аляксандра "Янка Купала "Магіла льва"



Коміксы Ладыш Кацярыны на байку К.Крапівы "Дзед і баба"



Кніга коміксаў Ненартовіч Аляксандры "Кандрат Крапіва.Байка "Саманадзейны конь"


Кніга коміксаў Ненартовіч Эдзіты "Кандрат Крапіва Байка "Ліслівае цяля"


понедельник, 19 февраля 2018 г.

З 19 па 24 лютага ў школе праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

19 лютага ў Пагародзенскай СШ  распачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Сіламі вучняў 8 класа было падрыхтавана  ўрачыстае адкрыццё Тыдня. Са сцэны актавай залы гучалі вершы, песні, гумарэскі.








воскресенье, 18 февраля 2018 г.

125-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага


18 лютага 2018 года - 125 год з дня нараджэння Максіма Гарэцкага ( 1893-1938), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, фалькларыста, лексікографа, дзеяча беларускага нацыянальнага руху пачатку 20 ст..Яшчэ больш інфармацыі чытайце і глядзіце тут

суббота, 17 февраля 2018 г.

Для вучняў 7 класа

Паважаныя сямікласнікі! Прадаўжаем падрыхтоўку да ўрока пазакласнага чытання па аповесці Валерыя Гапеева "Ведзьміна тоня". Калі хто не знайшоў тэкст, загляніце ў Хату-чытальню. Там знойдзеце спасылку.